14 траўня 2024, aўторак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі масава скупляюць праязныя квіткі, талоны і жэтоны

43

На фоне абвешчанага падаражэння праезду ў грамадскім транспарце ўвечары 30 верасня менчукі масава скупляюць праязныя квіткі, талоны і жэтоны на метро.

У метрапалітэне цяпер сапраўдны ажыятаж. Чэргі ў касы ёсць практычна на ўсіх станцыях, у іх дзясяткі пасажыраў.

Як паведаміў БелаПАН сведка, каб купіць два жэтоны ў адным з холаў на станцыі "Кунцаўшчына" другой лініі, яму давялося прастаяць у чарзе блізу 20 хвілін. Прыкладна пад 18.30 у чарзе было прыблізна 60 чалавек. Пры гэтым працавалі два касіры. У чаргу станавіліся не толькі тыя, хто ўваходзіў на станцыю, але і тыя, хто яе пакідаў. У той жа час некаторыя пасажыры, зайшоўшы ў хол і ўбачыўшы велізарную чаргу, сыходзілі са станцыі. У чарзе ішлі размовы аб тым, што праязныя квіткі ёсць на ўсіх станцыях метро.

Фото: Алексей Минченок

У Менску 1 кастрычніка даражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведная пастанова № 2388 ад 25 верасня прынятая Менгарвыканкамам і 30 верасня афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро складзе 2'500 рублёў (раней – 2'000). Пры куплі талона ў кіроўцы наземнага грамадскага транспарту паездка абыдзецца ў 3'000 рублёў. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў складзе 3'800 рублёў.

Падаражэюць і праязныя білеты. Так, на адзін тып транспарту кошт праязнога білета на месяц складзе 112'500 рублёў, на паўмесяца – 60'000, на дэкаду – 39'600, на два тыпы транспарту – 150'200, 79'100 і 52'900 адпаведна, на тры тыпы – 179'000, 94'100 і 62'700, на чатыры – 202'500, 106'700 і 71'100, на аўтобус-экспрэс – 146'600, 77'200 і 51'400 рублёў.

Квіткі на адну паездку паводле тарыфаў 2'000, 2'500 і 3'000 рублёў будуць дзейнічаць на працягу 10 дзён.

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў было 25 траўня гэтага года - з 1'700 да 2'000 рублёў за паездку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках