13 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія палітвязні трапілі ў шорт-ліст прэміі Сахарава

1
Беларускія палітвязні трапілі ў шорт-ліст прэміі Сахарава

Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч уключаныя ў шорт-ліст кандыдатаў на прэмію імя Сахарава.

Камітэты замежных спраў і развіцця Еўрапарламэнта і падкамітэт правоў чалавека на сваім пасяджэнні ў панядзелак увечары ў Брусэлі вызначылі кандыдатаў-фіналістаў у лаўрэаты прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2013 год.

Як паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Еўрапарламэнта, у шорт-ліст кандыдатаў увайшлі Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікалай Статкевіч.

Акрамя таго, у гэтым спісе былы агент ЦВА Эдвард Сноўдэн і 15-гадовая пакістанская актывістка барацьбы за правы жанчын Малалу Юсуфзай, якая перажыла ў 2012 годзе замах талібаў і атрымала цяжкую рану.

10 кастрычніка падчас пленарнай сэсіі Еўрапейскага парламэнта ў Страсбургу канфэрэнцыя старшыняў палітычных фракцый абярэ лаўрэата, якога запросяць на цырымонію ўзнагароджання 20 лістапада таксама ў Страсбург.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках