28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волю Баўмгэртнэра ацанілі больш, чым у $ 100 мільёнаў

36
Волю Баўмгэртнэра ацанілі больш, чым у $ 100 мільёнаў

СК не выключае, што «сума шкоды», нібыта прычыненая дзеяннямі абвінавачаных паводле «калійнай справы», можа вырасці.

«У распараджэнні следства маюцца звесткі аб трох эпізодах злачыннай дзейнасці абвінавачаных», - заявіў журналістам у сераду ў Менску начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Травулька.

Афіцыйны прадстаўнік СК не выключыў, што «сума шкоды ў сувязі з дзеяннямі абвінавачаных можа быць вышэйшай», паведамляе «Інтэрфакс». «Гэта залежыць ад наяўных у матэрыялах справы довадаў, ад вынікаў праверкі фінансава-эканамічнай дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі (цяпер шкода ацэньваецца ў 100 млн даляраў)», - сказаў Травулька.

Прадстаўнік СК таксама пракамэнтаваў інфармацыю пра тое, што ў канцы ліпеня гэтага года «Уралкалій» застрахаваў адказнасць дырэктараў і службовых асоб кампаніі на $ 100 млн.

«Дзеянні падазраваных, што прывялі да наступстваў, якія ў некаторых СМІ называюць страхавым выпадкам, не з'яўляюцца неўсвядомленымі або неасцярожнымі», - заявіў Траулька.

З ягоных слоў, «наяўныя ў распараджэнні следства факты сведчаць аб тым, што ўсё было акурат наадварот». «Гэта паказвае на наяўнасць прыкмет фінансавага махлярства, наступствы і сталі вынікам зараней спланаваных і прадуманых дзеянняў», - заявіў прадстаўнік СК.

Больш за тое, падкрэсліў ён, «дзеянні абвінавачаных былі накіраваныя наўпрост на дасягненне гэтай мэты».

Між тым Травулька растлумачыў, што беларуская старана не ўпаўнаважаная даваць ацэнку гэтым дзеянням, «бо гэты страхавы кантракт быў укладзены па-за прававым полем Беларусі і не закранае наўпрост інтарэсы нашай дзяржавы».

«Следчы камітэт ва ўстаноўленым парадку гатовы перадаць зацікаўленым наяўныя ў крымінальнай справе матэрыялы на гэтую тэматыку», - заявіў ён.

Нагадаем, 26 жніўня беларускія праваахоўныя органы затрымалі генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгэртнэра, які знаходзіўся ў Менску на запрашэнне прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. Расейскаму алігарху выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.424 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).

Таксама ў міжнародны вышук абвешчаныя топ-мэнэджэры Беларускай калійнай кампаніі.

Фота: Ведомости

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках