3 траўня 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данькова будуць судзіць у закрытым рэжыме

22
Данькова будуць судзіць у закрытым рэжыме

Прызначаная дата суда над уладальнікам Dankoff Club Юрыем Даньковым.

Судовы разбор у справе дырэктара Dankoff Club Юрыя Данькова пройдзе за зачыненымі дзвярыма ў Маскоўскім раённым судзе Менску. Суд пачнецца 18 верасня. Судзіць вядомага бізнэсоўца будзе суддзя Наталля Кузняцова, паведамілі «Радыё Свабода» ў Маскоўскім судзе Менска.

Са слоў адваката, які прасіў не называць ягонае прозвішча, закрытасць працэсу над Юрыем Данькоў суд тлумачыць характарам артыкулаў, што яму выстаўленыя.

Уладальніку вядомага ў Менску клуба выстаўленыя абвінавачванні паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ўтрыманне пры клубе прыстанішча для заняткаў прастытуцыяй і ўцягванне асоб у занятак прастытуцыяй, а таксама падробка дакументаў і ўхіленне ад падаткаў. Юрый Данькоў з верасня 2012 года знаходзіцца пад вартай. Вядома, што ўладальнік Dankoff Club за вінаватага сябе не ўважае.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках