5 траўня 2024, Нядзеля, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў 2014 год з віншаванняў дыктатараў Судану і Кубы

22
Лукашэнка пачаў 2014 год з віншаванняў дыктатараў Судану і Кубы

Беларускі кіраўнік павіншаваў Амара Хасана аль-Башыра з Днём незалежнасці, а Рауля Кастра - з Днём вызвалення.

Гэта стала першай падзеяй у дзейнасці Лукашэнкі ў 2014 годзе.

«Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым умацаванні дружалюбных адносінаў, паглыбленні міждзяржаўных кантактаў і пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Суданам», - гаворыцца ў віншаванні Амару Хасану аль-Башыру, тэкст якога распаўсюдзіла прэс-служба Лукашэнкі.

Акрамя кіраўніка Судана віншаванні 1 студзеня атрымалі прэзідэнт Бангладэш Абдул Хамід і старшыня Дзяржсавета і Саўміна Кубы Рауль Кастра.

«Беларусь надае вялікае значэнне далейшаму ўмацаванню беларуска-кубінскага ўзаемадзеяння, якое дапамагае нашым краінам паступальна развіваць двухбаковыя адносіны, а таксама ўзгадняць сумесныя падыходы да вырашэння глабальных праблем і абараняць нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках