14 траўня 2024, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць санкцыі супраць кіраўніка МУС Украіны

2
ЗША рыхтуюць санкцыі супраць кіраўніка МУС Украіны

Міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанку ўключылі ў праект спісу асоб, супраць якіх ўрад ЗША плануе ўвесці санкцыі.

Пра гэта паведамляюць крыніцы «Украінскай праўды» у Вашынгтоне.

У цэлым спіс налічвае ад 10 да 20 прозвішчаў.

Былая намесніца Хілары Клінтан на пасадзе дзяржсакратара Мелані Вірвір пацвердзіла, што санкцыі актыўна разглядаюцца цяперашнім урадам ЗША як «адзін з інструментаў».

«Мой урад працуе, над высвятленнем, якія інструменты можна выкарыстоўваць для ўплыву (на ўкраінскую ўладу), каб падтрымаць вас у вашых намаганнях. Гэта могуць быць санкцыі ці іншыя віды палітычных ініцыятываў, якія могуць быць выкарыстаныя», - сказала яна.

У наступную сераду ў Сенаце ЗША павінны адбыцца пазачарговыя, другія за апошнія два месяцы слуханні аб Украіне, якія называюцца Наступствы крызісу ва Украіне.

Дакладчыкамі заяўлены намесніца дзяржсакратара Вікторыя Нуланд, намеснік памочніка дзяржсакратара Томас Меліа, а таксама былы дарадца прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Збігнеў Бжэзінскі.

Праводзіць слуханні збіраецца асабіста кіраўнік камітэта міжнародных справаў Сената Боб Менендэз, які на мінулым тыдні сустракаўся з украінскай дыяспарай у Нью-Джэрсі.

Раней адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта абмеркавала з украінскай дыяспарай у Вашынгтоне крокі рэагавання на ўціск дэмакратыі ва Украіне. З боку амерыканскіх уладаў у сустрэчы прыняла ўдзел Карэн Донфрыд, памочнік прэзідэнта Абамы і старэйшы дырэктар ў пытаннях Еўропы ў Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, піша «Карэспандэнт».

Прадстаўнікі дыяспары заклікалі Белы дом ўвесці санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў. У прыватнасці, на сустрэчы гучалі прозвішчы сакратара Рады бяспекі Андрэя Клюева і міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі.

Згодна з указам прэзідэнта ЗША № 7750, пад санкцыі трапляюць не толькі чыноўнікі, але і сямейнікі ды дзеці.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах суседняй краіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках