19 траўня 2024, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: Беларусы едуць «на куплі» праз недавер да сваіх тавараў

37
Польскія СМІ: Беларусы едуць «на куплі» праз недавер да сваіх тавараў

Адна з прычын шопінгу беларусаў у Польшчы - недавер да якасці айчынных тавараў.

Міністэрства гандлю Беларусі ўстанавіла парушэнні ў 96% правераных гандлёвых аб'ектах, аднак запэўнівае, што можна хадзіць ва ўсе 100% крам без засцярогі, піша Gazeta.pl (пераклад - charter97.org).

«Кантрольныя мерапрыемствы былі праведзеныя больш чым у 1,3 тыс гандлёвых аб'ектаў. Парушэнні былі ўсталяваныя практычна ў кожнай краме, а калі быць дакладней - у 96% выпадкаў», - паведаміў учора на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра гандлю Беларусі Артур Карповіч.

Сярод асноўных выяўленых парушэнняў ён назваў рэалізацыю тавару з пратэрмінаваным часам прыдатнасці, парушэнне патрабаванняў да ўмоў захоўвання прадуктаў, незахаванне асартыментнага пераліку тавараў, парушэнне парадку афармлення цэннікаў, адсутнасць дакладнай інфармацыі аб вытворцах тавараў.

Аднак намеснік міністра запэўніў, што «не ўсё так дрэнна». «96% - гэта не значыць, што на самой справе ў крамах рэалізуецца выключна пратэрмінаваны тавар. Гэта адзінкавыя выпадкі», - заявіў ён. Са слоў Карповіча, можна хадзіць «ва ўсе 100% крам без засцярогі».

Таму не дзіўна, што беларусы едуць за пакупкі ў Польшчу: яны папросту баяцца купляць айчынныя тавары. Пры тым, што якасць прадуктаў у польскіх крамах вышэйшая, а кошты на іх на парадак ніжэйшыя за беларускія.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках