18 траўня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ратавальнікі знялі школьніка з даху хмарачоса

13

Падлетак хацеў скокнуць з даху праз канфлікт у школе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС

10 студзеня а 15.00 выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на даху хмарачоса ў Магілёве знаходзіцца падлетак.

Да месца выкліку былі накіраваныя падраздзяленні МНС, у тым ліку работнікі псіхалагічнай службы. Ратавальнікі ўстанавілі «куб жыцця» і па стацыянарнай лесвічнай клетцы падняліся на дах дома. Старэйшаму выратавальніку - пажарнаму старшыне ўнутранай службы Сяргею Боцману атрымалася ўсталяваць кантакт з падлеткам. У час размовы ратавальнік падышоў да падлетка, абхапіў яго і вывеў з парапета на дах.

Прычынай здарэння, паводле папярэдняй версіі, з'яўляецца канфлікт у школе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках