13 траўня 2024, панядзелак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі падтрымаў украінцаў

10
Папа Рымскі падтрымаў украінцаў

Кіраўнік Каталіцкай царквы паабяцаў маліцца за ўкраінскі народ.

Пра гэта кіраўніку Украінскай Грэцка-каталіцкай царквы Святаславу паведаміў арцыбіскуп Томас Эдвард Галіксан, Апостальскі нунцый ва Украіне, паведамляе дэпартамент інфармацыі УКГЦ

У сваім лісце ад 10 студзеня 2014 года на імя кіраўніка УГКЦ прадстаўнік Апостальскага Пасаду ва Украіне, у прыватнасці, адзначыў, што, атрымаўшы вестку аб сітуацыі ва Украіне, Святы Айцец Францішак праз арцыбіскупа Пятра Параліна запэўніў ўкраінскі народ у сваёй малітоўнай падтрымцы.

«Папа Францішак запэўнівае аб сваіх малітвах за супакой і згоду для любага ўкраінскага народа», - гаворыцца ў лісце з Ватыкана.

Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве ды іншых рэгіёнах суседняй краіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння ўрадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. У прыватнасці, у ноч на 30 лістапада спецпадраздзяленне міліцыі «Беркут» ўжыла гвалт і разагнала студэнтаў, якія праводзяць акцыю пратэсту. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі доўжацца ўжо другі месяц.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках