27 красавiка 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку аштрафавалі за збор подпісаў

35
Лябедзьку аштрафавалі за збор подпісаў

Суд Савецкага раёна Менска аштрафаваў Анатоля Лябедзьку на 5,85 млн рублёў.

Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) паведаміў сайту charter97.org.

«Мяне аштрафавалі на 45 базавых за «арганізацыю несанкцыянаванага сходу па зборы подпісаў». Я быў гатовы і да штрафу, і да сутак. Напэўна, гэтыя грошы выдаткуюць на залатыя талеркі для Лукашэнкі. А калі сур'ёзна, то мы ўсё адно працягнем збор подпісаў супраць аўтапошліны і за адстаўку гэтай улады», - заявіў лідар АГП.

Нагадаем, Анатоль Лябедзька быў затрыманы 12 студзеня напярэдадні абвешчанай акцыі па зборы подпісаў за адмену аўтапошліны. Падчас затрымання супрацоўнікі ў цывільным білі яго па нырках. Палітыка пратрымалі ў міліцыі сем гадзін, прычым да гэтага яго вывезлі ў Курапаты.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках