8 траўня 2024, Серада, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзінцы не хочуць ісці ў «дэпутаты»

6
Жодзінцы не хочуць ісці ў «дэпутаты»

За 3 дні да канца рэгістрацыі ў Жодзіна зарэгістравана толькі 6 ініцыятыўных груп кандыдатаў у «дэпутаты».

Назіральнік і праваабаронца Аляксей Лапіцкі адзначае вельмі пасіўную падачу заяў і фактычны байкот вылучэння жадаючых прыняць удзел у мясцовых «выбарах».

Працэс рэгістрацыі заяў вылучэнцаў у кандыдаты доўжыцца да 16 студзеня 2014 года, але на другім пасяджэнні гарвыбаркама ў Жодзіна 13 студзеня было зарэгістравана ўсяго 6 ініцыятыўных груп па шасці пададзеных у камісію заявах. Пры гэтым, як стала вядома charter97.org, у горадзе сфармаваныя 36 выбарчых акругаў і 23 выбарчыя ўчасткі.

Пасяджэнне гарадской выбарчай камісіі, на якім акрамя рэгістрацыі ініцыятыўных груп разглядалася пытанне ўзгаднення прадстаўленых Жодзінскім выканкамам прапаноў аб утварэнні 23 выбарчых участкаў, вёў яе старшыня Сяргей Афанасенкаў.

У канцы працы кіраўніцтва камісіі адмовіла назіральніку ў магчымасці азнаёміцца з дакументамі, якія паступілі і зацвердзіліся на пасяджэнні, у прыватнасці, з прадастаўленнем выканкама аб выбарчых гарадскіх участках.

Уладзімір Ціолта (намеснік старшыні) і Таццяна Краўцэвіч (сакратар) сцвярджалі, што камісія не абавязаная прадстаўляць такія магчымасці для назірання. А старшыня Сяргей Афанасенкаў у выніку нават запэўніў прысутных у тым, што назіральнікі могуць знаёміцца толькі з тымі дакументамі, якія ўжо апублікаваныя ў афіцыйным друку.

Каб атрымаць неабходную інфармацыю хоць у нейкім выглядзе Аляксею Лапіцкаму давялося яшчэ каля гадзіны пасля пасяджэння гарадской выбарчай камісіі дамагацца рэалізацыі свайго права бачыць любую несакрэтную дакументацыю, якая тычыцца выбарчага працэсу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках