20 траўня 2024, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійскі канібалізм

22
Алімпійскі канібалізм

Да крытыкі Алімпіяды ў Сочы, разам са спартсменамі і палітыкамі, далучыўся чалавек з «унутранага круга МАК».

Пра гэта паведамляе Frankfurter Allgemeine Zeitung, прыводзячы цытаты з інтэрв'ю, якое швейцарскай вяшчальнай карпарацыі SRG даў член каардынацыйнай камісіі па правядзенні Алімпіяды-2014, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) Джанфранка Каспер, піша Inopressa.ru.

«Са сваім запалам да гігантызму» алімпійскі рух «сам сябе зжарэ», выказаўся Каспер, разважаючы пра дух Гульняў у Сочы. Алімпіяда, на яго думку, абяцае быць «халоднай, бессардэчнай». Кіраўнік FIS усумніўся ў правільнасці выбару месца для правядзення зімовых Гульняў: «Нельга сказаць, што Сочы жыве зімовымі відамі спорту».

Каля траціны бюджэту Алімпіяды прыпадае на карупцыйны складнік, выказаў здагадку Каспер, хоць і прызнаў, што яго ацэнка заснаваная не на афіцыйных лічбах, а на ходкай інфармацыі. Суразмоўца SRG казаў, у прыватнасці, пра «будаўнічую мафію», адзначыўшы, што «дагаворы даставаліся людзям, якія здолелі ўцерціся ў давер». Frankfurter Allgemeine Zeitung тлумачыць, што гаворка ішла аб фаварытах прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і Крамля.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках