27 красавiка 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папугай Яша сабраўся на «выбары»

96

Гамяльчанін вылучыў папугая кандыдатам у «дэпутаты» мясцовага савета.

Дэмакратычны актывіст Кансатнцін Жукоўскі падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты свайго папугая Яшы.

Што самае цікавае, сакратар камісіі Мазураўскай выбарчай акругі №19 па выбарах у Гомельскі абласны савет прыняла дакументы, піша БелаПАН.

«Праблема адсутнасці пашпарта грамадзяніна Беларусі была вырашана пры дапамозе «Фоташопа» - у копію свайго пашпарта я ўставіў фотаздымак Яшы. Мой папугай даўно марыў стаць дэпутатам. І дзеля сваёй мары навучыўся казаць некалькі фраз: «Дзе грошы?», «Ярмошына», «Хачу ў палатку». Дэпутату больш і не трэба ведаць. Перадвыбарная праграма - «Яша добры», - сказаў Жукоўскі.

Паводле яго слоў, сакратара камісіі не збянтэжыў фотаздымак папугая.

«Калі ёсць копія пашпарта, то хоць свінню можна намаляваць, а як паказвае сённяшні выпадак, то і зарэгістраваць», - заявіў актывіст.

Адразу пасля гэтага актывіст забраў дакументы, патлумачыўшы гэта тым, што пераблытаў іх.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках