9 траўня 2024, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Палітыкам няма чаго рабіць у Сочы

15
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Палітыкам няма чаго рабіць у Сочы

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі заклікаў да палітычнага байкоту Алімпійскіх гульняў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню Euractiv.

Па словах Яцэка Сарыюш-Вольскага, Расея парушае так шмат правілаў і прынцыпаў міжнародных адносінаў, што не заслугоўвае прысутнасці палітыкаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

«Яны не павінны ехаць туды, і ім не варта ехаць туды па ўласнай волі. Спартыўная падзея - выдатна, але ніякага палітычнага ўзнагароджання быць не павінна», - сказаў польскі дэпутат Еўрапарламента.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у расейскім Сочы з 6 па 23 лютага, нагадвае сайт euplus.info.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн не плануюць наведваць Алімпійскія гульні. Акрамя таго, не плануюць ехаць на гульні прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Германіі Йоахім Гаўк, якія праводзяць сімвалічны байкот мерапрыемства.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла пра байкот Алімпійскіх гульняў па палітычных прычынах. Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, адказная за пытанні юстыцыі, Вівіан Рэдынг заявіла, што не паедзе ў Сочы, пакуль у Расеі так ставяцца да меншасцяў, як гэта прадугледжвае дзеючае заканадаўства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках