17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка з Магілёва: Не карыстаюся духоўкай і прасам, эканомлю

54

Жыхары абласнога цэнтра спрабуюць прыстасавацца да новых коштаў на паслугі ЖКГ.

З 1 студзеня вырас кошт ацяплення, газу і электрычнасці. Як абяцае ўрад, гэта не апошняе павышэнне платы за камунальныя паслугі ў бягучым годзе, піша «Комсомольская правда в Беларуси». З пытаннем «Колькі вы заплацілі за электрычнасць у мінулым месяцы? » журналісты звярнуліся да мінакоў на вуліцах Магілёва.

Дзяніс, прадпрымальнік:

- Сам за камуналку не плачу, плаціць жонка, таму нават не ведаю, колькі было ў мінулым месяцы за кватэру. Заўважыў, што кошты на камуналку моцна выраслі па арэнднай плаце за офіс, які здымаю для сваёй кампаніі: я ў гэтым месяцы заплаціў паўтара мільёна толькі за камунальныя паслугі, раней менш было. Гэта вельмі дорага.

Предприниматель Денис заметил, что выросла коммунальная плата за офис.
Фото: Ксения САВЧЕНКОВА

Ірына, адмовілася фатаграфавацца:

- Я не звярнула ўвагу, на колькі вырасла камуналка, таму што мы гасцявалі ў сына за мяжой, і ў нас вада і святло не выдаткоўваліся. Звычайна па жыроўцы плацім 300 тысяч, па еўрапейскіх мерках гэта танна, але па нашых заробках гэта зашмат.

Надзея, пенсіянерка:

- Заўважыла, што кошты выраслі, не вельмі, вядома, але мы, як пенсіянеры, гэтую розніцу добра адчуваем . За святло ў мяне 80 кілават нагарэла, колькі гэта я заплаціла? Імкнуся эканоміць, святло за сабой усюды выключаю, гарыць толькі ў тым пакоі, дзе я сяджу.

Надежда (справа) старается экономить свет.
Фото: Ксения САВЧЕНКОВА

Венера Васільеўна, пенсіянерка:

- Вырасла камуналка дзесьці на 30-40 тысяч - гэта мала, чакаю, што яшчэ падымецца. У гэтым месяцы буду шмат плаціць - нават баюся ўявіць колькі. У мяне на газ лічыльнік стаіць, на ваду - але гэта ва ўсіх так. Каб газ эканоміць, стараюся духоўку не паліць, добрая эканомія ідзе, так і жывем. Прас не ўключаю: памыла, роўна склала - і так сыдзе.

Венера Васильевна поставила счетчики на газ и воду.
Фото: Ксения САВЧЕНКОВА

Надзея Міхайлаўна, банкаўскі работнік:

- Камунальная плата адчувальна вырасла, кожны месяц, па-мойму, расце. За святло ў гэтым месяцы заплаціла каля 60 тысяч. Святло імкнуся эканоміць: у мяне энергазберагальныя лямпачкі, праўда, не ўсюды. З вадой складаней, хоць і пажадана і яе эканоміць, таму што хацелася б менш плаціць.

Работник банка Надежда Михайловна поменяла лампочки на энергосберегающие.
Фото: Ксения САВЧЕНКОВА

Алеся, працуе ў аўтобусным парку:

- У мяне знаёмыя жывуць у трохпакаёвай кватэры, а я жыву ў інтэрнаце. У гэтым месяцы я параўнала: я заплаціла столькі ж, колькі і яны за сваю трохпакаёвую - 400 тысяч! У мяне пакой 26 квадратных метраў. Як людзі ў вялікіх кватэрах плацяць, не ўяўляю.

Олеся платит за общежитие, как за трехкомнатную квартиру.
Фото: Ксения САВЧЕНКОВА
Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках