17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі гурт праспяваў ірландскія патрыятычныя песні па-беларуску (Відэа)

6

Ceilidh Ceol - гурт з Менску, якая грае традыцыйную ірландскую музыку.

Пераклады песень адаптаваныя да нашых рэалій. Ірландскія гістарычныя падзеі, імёны герояў і месцы бітваў былі знарок замененыя на беларускія аналагі, перадае «Радыё Свабода».

«Пачуўшы жывыя песні тых часоў, можна ўявіць, чым жылі і пра што марылі нашы продкі», - адзначаюць удзельнікі гурту.

Лідэр гурту Алесь Чумакоў распавёў Свабодзе, што ў беларусаў дагэтуль ёсць вялікая цікавасць да паэзіі рамантызму.

«У беларусаў гэтая паэзія была выціснутая. Паэты былі рэпрэсаваныя, і толькі-толькі даходзяць да сённяшніх чытачоў ноты, вершы, песні, якія былі адноўленыя», - адзначыў ён.

Алесь Чумакоў перакладае ірландскія песні самастойна, свядома адаптуючы іх да беларускай гісторыі. Як сам прызнаецца, слухач дакладна не акрэслены, бо «такая музыка можа быць цікавая кожнаму».

Гурт выступае збольшага з камэрнымі канцэртамі, на якіх прысутнічае да 200 чалавек. Са слоў Алеся Чумакова, такі стыль для слухачоў - новы і нязвыклы. У гурце - шэсць чалавек, якія граюць на самых розных інструмэнтах: акардэон, скрыпка, гітара, флейта, вісла, банджа, часам шатландская дуда.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках