19 траўня 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белгіпс» прададзены расейскай «Волме»

14
«Белгіпс» прададзены расейскай «Волме»

Лукашэнка ўхваліў куплю расейскай карпарацыяй «Волма» кантрольнага пакета ААТ «Белгіпс».

Пра гэта гаворыцца ва ўказе ад 16 студзеня 2014 года №34 «Аб некаторых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Белгіпс», апублікаваных на Нацыянальным прававым партале.

«Выканаць адчужэнне шляхам продажу без правядзення аўкцыёну (конкурсу) 1978075 акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Белгіпс», якія належаць Рэспубліцы Беларусь па рынкаваму кошту, вызначанаму на 1 красавіка 2012 года ў памеры 5,27 млн даляраў ЗША, грамадству з абмежаванай адказнасцю «Карпарацыя «Волма» (Расейская Федэрацыя) пры ўмове заключэння інвестарам з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнай дамовы аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя дзеючай вытворчасці ААТ «Белгіпс» і будаўніцтва завода па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на аснове гіпсу ў пас. Гатава Менскага раёна», - гаворыцца ў дакуменце.

Плануецца, што на працягу двух бліжэйшых гадоў павінна быць праведзена мадэрнізацыя дзеючай лініі па вытворчасці гіпса-кардонных лістоў з павелічэннем яе магутнасці да 10 млн кв. м у год. Для гэтых мэтаў плануецца інвеставаць не менш за 2,5 млн еўра. Менгарвыканкаму даручана падоўжыць «Белгіпсу» тэрмін карыстання зямельным участкам, размешчаным у цэнтры Менска, да 1 ліпеня 2019 года.

Акрамя таго, да 1 ліпеня 2018 года павінен быць пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў на аснове гіпсу ў пас. Гатава Менскага раёна.

Кампаніяй «Волма» валодаюць Валгаградскія бізнэсоўцы Аляксандр Малашкін і Юрый Ганчароў. Яна была створана ў 1999 годзе і спецыялізуецца на выпуску аздобных матэрыялаў на аснове гіпсу і цэменту. У холдынг уваходзяць 3 гіпсавыя кар'еры ў Арэнбурзе, Самары, Карачаева-Чаркесіі і 5 заводаў - у Валгаградзе, Чэлябінску, Васкрэсенску і Татарстане.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках