17 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпцяне падтрымалі новую канстытуцыю (Відэа)

1

У Егіпце абвешчаныя афіцыйныя вынікі двухдзённага рэферэндуму паводле канстытуцыі.

Паводле звестак Вышэйшай выбарчай камісіі, егіпцяне пераважнай большасцю падтрымалі праект асноўнага закона краіны - крыху больш за 98% грамадзян. У галасаванні ўзялі ўдзел больш за 20 мільёнаў чалавек. Яўка склала 38.6%. За рэферэндумам павінны адбыцца парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, паведамляе «Еўраньюс».

Ранейшая канстытуцыі была прынятая падчас праўлення ісламістаў у снежні 2012 года. Тады яўка на рэферэндуме склала трыццаць тры адсоткі.

Дзеянне асноўнага закону Егіпта было прыпынена мінулым летам вайскоўцамі разам з адстаўкай экс-прэзідэнта Мухамеда Мурсі і роспускам парламента.

Прыхільнікі забароненых у Егіпце «Братоў-мусульманаў» лічаць цяперашнюю ўладу нелегітымнай і байкатавалі рэферэндум. Беспарадкі ў краіне працягваюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках