17 траўня 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка адпомсціла Стывенс за брудны прыёмчык (Відэа)

10

Матч паміж беларускай і амерыканкай стаў хітом спартыўных навін з Мельбурна.

Гэта адбылося з-за абмену ўдарамі паміж тэнісісткамі. Канфлікт пачаўся ў першым сэце пры ліку 4:2 на карысць Вікторыі Азаранка. Слоан Стывенс, адбіваючы мяч каля сеткі, трапіла ў яе. 20-гадовая амерыканка тут жа папрасіла прабачэння, падняўшы руку, і ўсім сваім выглядам паказала, што гэта выпадковасць. Але можна на гэты эпізод паглядзець і па-іншаму, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Саступаючы ў ліку, Стывенс спрабавала сарваць злосць на Азаранка. У яе было некалькі варыянтаў працягу атакі, але яна з усяго маху запусціла мяч у жывот Вікторыі. Грымаса болю на твары Азаранка была такая, што, здавалася, без дапамогі лекараў не абыдзецца. Абышлося. Але крыўду беларуска затаіла. І ўжо праз некалькі ўдараў адпомсціла.

Чарговы розыгрыш каля сеткі. Стывенс на гэты раз б'е міма Азаранка, тая вяртае - і мяч ляціць у Слоан. Амерыканка з цяжкасцю вывернулася. Ці выбачылася Азаранка, у трансляцыі відаць не было. У сваю чаргу Слоан яхідна ўсміхнулася і пахлопала.

Ну, як тут не ўспомніць іх леташні матч. У крытычны момант Азаранка ўзяла той самы скандальны тайм-аўт, які асудзіла амаль уся тэнісная грамадскасць. І вось новая серыя. Падобна на тое, што Азаранка да польцы Радваньскай можа дадаць яшчэ адну заклятую суперніцу.

Але Стывенс, у адрозненне ад Радваньскай, якая любіць пагаварыць аб маральным абліччы Азаранка, пасля матчу абстаноўку не нагнятала. Сказала толькі, што не хацела трапіць у Вікторыю мячом і наогул такія прыёмчыкі не выкарыстоўвае. Больш за тое, Слоан засыпала Азаранка кампліментамі: яна і стабільна гуляе, і надзейная як фізічна, так і псіхалагічна, і баец упарты... У сваю чаргу Вікторыя пра канфлікт не ўзгадала і адвесіла Слоан пару дзяжурных кампліментаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках