10 траўня 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск-сіці: «панэлькі» замест хмарачосаў

24

Маштабны праект пагражае стаць самым грандыёзным даўгабудам у гісторыі сучаснай Беларусі.

Самая грандыёзная будоўля краіны - так у 2008 журналісты называлі праект узвядзення дзелавога цэнтра «Менск-Сіці» ў раёне аэрапорта «Менск-1». Годам раней аб укладанні $5 млрд у будаўніцтва дзелавога цэнтра, які не мае аналагаў у Беларусі, заявіла расейская кампанія «Ітэра».

Праект на самой справе ўражваў. На плошчы ў 318 га, вызваленай ад аэрапорта «Менск-1» і некалькіх прамысловых аб'ектаў, да 2020 года павінны былі ўзвесці больш за 3 млн кв. м жылля, 3 гасцініцы, 9 дзіцячых садкоў і 7 школ, офісны комплекс плошчай 550 тыс. кв. м, гандлёва-забаўляльны комплекс. Дамінантай «Менск-Сіці» павінен быў стаць 300-метровы хмарачос «Бусел» у 80 паверхаў. Усяго планавалася збудаванне каля 20 вышынных будынкаў, піша «Салідарнасць».

Такімі былі першыя праекты «Менск-Сіці»
Такімі былі першыя праекты «Менск-Сіці»

Такімі былі першыя праекты «Менск-Сіці»

Але гэта ўсё было ў праектах. Тое, у што амбіцыйны план павярнуўся ў рэальнасці, абмаляваў Лукашэнка на апошняй нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Менскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Менска: «Той, хто прапануе лепшыя ўмовы, той і павінен асвойваць гэтую тэрыторыю. Колькі можна там боўтацца».

Лукашэнка не ўпершыню выказвае незадаволенасць з нагоды «Менск-Сіці». У 2011 годзе ён таксама казаў пра тое, што трэба перадаваць «праект тым, хто сёння ў стане будаваць».

«Шчыра кажучы, ужо нават непрыстойна абмяркоўваць гэту праблему на ўзроўні прэзідэнта. Яна ўзнікае не першы раз», - заяўляў тады Лукашэнка.

У студзені 2012-га Лукашэнка распавёў СМІ пра гатоўнасць перадаць чарговую «будоўлю стагоддзя» ў рукі кітайцаў, а праз месяц пазбавіў «Ітэру» статусу стратэгічнага інвестара «ў сувязі з немагчымасцю рэалізацыі інвестарам ва ўстаноўленыя тэрміны інвестыцыйнага праекта». З пачатку яго ажыццяўлення ў 2009 годзе кампаніяй было асвоена толькі каля 0,5% інвестыцыйных сродкаў.

Насуперак абяцанню стварыць элітны комплекс, інвестар пачаў забудоўваць участак бюджэтнымі панэльнымі дамамі, якія нічым не адрозніваюцца ад жылых будынкаў спальных раёнаў сталіцы. Пра 80-павярховы хмарачос на той момант ужо стараліся не ўспамінаць.

Замест хмарачосаў і элітнага жылля - панэльныя дамы. Фота: onliner.by

Замест хмарачосаў і элітнага жылля - панэльныя дамы

У сярэдзіне 2012-га, разабраўшыся з «Ітэрай», улады заявілі пра магчымасць прыцягнення ў якасці інвестара расейскай кампаніі «Інтэка» сумесна з «Бінбанкам».

У 2013-м Менгарвыканкам аб'явіў міжнародны конкурс на архітэктурна-горадабудаўнічую канцэпцыю забудовы «Менск-Сіці». У ім узялі ўдзел дзевяць работ, прадстаўленых праектнымі групамі з ЗША, Велікабрытаніі і Беларусі.

Праз шэсць гадоў праекты забудовы «Менск-Сіці» сталі сціплей

Праз шэсць гадоў праекты забудовы «Менск-Сіці» сталі сціплей

Характэрна, што большасць з іх адмовілася ад праектавання хмарачосаў. Тэрміны здачы конкурсных работ неаднаразова пераносіліся. У выніку ні адзін з праектаў не перамог. На дадзены момант канцэпцыя забудовы комплексу не зацверджана.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках