17 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны ўслед за Азаранка пакідае Australian Open

7
Мірны ўслед за Азаранка пакідае Australian Open

Услед за Вікторыяй Азаранка адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе пакідае апошні прадстаўнік Беларусі Максім Мірны.

Сёння ў чвэрцьфінальным матчы мужчынскага парнага разраду Мірны і расеец Міхаіл Южны саступілі ў трохсэтавым матчы польска-шведскаму дуэту Лукаш Кубат/Роберт Ліндстэдт (14-ы нумар пасеву) - 4:6, 7:5, 2:6. Да гэтага беларуска-расейская пара выйграла ў амерыканца Нікаласа Манро і аргентынца Гарацыа Себаласа - 6:3, 7:6 (9:7), у другім раўндзе адолела іспанскі дуэт Марсэль Гранальерс/Марк Лопэс (6) - 4:6, 6:3, 7:6 (7:3), а ў 1/8 фіналу ўзяла верх над французскім дуэтам Жульен Бенэт/Эдуард Ражэ-Васелін (11) - 6:2, 4:6, 6:3, перадае БелТА.

Сёння завяршыла свае выступленні на кортах "Мельбурна-парку" і двухразовая пераможца Australian Оpen, другая ракетка свету Вікторыя Азаранка, якая прайграла ў паядынку за выхад у паўфінал пятаму нумару сусветнага рэйтынгу польцы Агнешцы Радваньскай - 1:6, 7:5, 0:6. Раней, у другім раўндзе Радваньска выбіла з турніру яшчэ адну беларускую тэнісістку Вольгу Гаварцову (98).

У паўфіналах жаночага адзіночнага разраду Агнешка Радваньска згуляе са славацкай тэнісісткай Дамінікай Цыбулкавай (24), а кітаянка На Лі (4) будзе сапернічаць з канадкай Эжэн Бушар (31). У мінулым годзе Вікторыя Азаранка перамагла ў вырашальным паядынку аўстралійскага першынства На Лі - 4:6, 6:4, 6:3, а годам раней Азаранка ў фінале ўзяла верх над расейскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай - 6:3, 6:0.

Спаборніцтвы ў Мельбурне, агульны прызавы фонд якіх у гэтым годзе складае $33 млн, завершацца 26 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках