3 траўня 2024, Пятніца, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса Жызнеўскага забілі з пісталета Макарава

19
Беларуса Жызнеўскага забілі з пісталета Макарава

Аднаго з загінулых у Кіеве забілі са снайперскай вінтоўкі, іншага - з пісталета Макарава.

Медыкі вынялі кулі з целаў загінулых сёння на вуліцы Грушэўскага. Пра гэта паведамляе gazeta.ua са спасылкай на Еспресо.TV.

Са слоў лекараў, у целе аднаго з загінулых знайшлі кулю ад снайперскай вінтоўкі Дзегцярова калібра 7,62 мм. У целе іншага загінулага - беларуса Міхаіла Жызнеўскага - пісталетная куля калібрам 9 мм, як мяркуецца, ад пісталета Макарава.

Як паведамлялася, сёння ў час сутыкненняў на Грушэўскага ад кулявых ранаў загінулі двое пратэстоўцаў. Міністэрства ўнутраных спраў Украіны зняпраўдзіла ўжыванне агнястрэльнай зброі на вуліцы Грушэўскага. Акрамя таго, пацвердзілася інфармацыя пра смерць аднаго пратэстоўца, якога байцы «Беркута» скінулі з аркі над уваходам на стадыён «Дынама». Яшчэ адзін загінуў падчас падзення з калоны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках