17 траўня 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам знайшлі цела актывіста Майдана

40
Пад Кіевам знайшлі цела актывіста Майдана

Цела, знойдзенае ў Барыспальскай лесапаласе, належыць Юрыю Вярбіцкаму - актывісту Майдана, знікламу разам з Ігарам Луцэнкам.

Аб гэтым са спасылкай на словы пляменніцы паведамляе «Радыё Свабода». Паводле яе слоў, толькі што яе бацька - родны брат Юрыя Вярбіцкага - апазнаў яго цела ў моргу Барыспаля.

На старонцы Аўтамайдану ў сетцы «Фэйсбук» Аксана Вярбіцкая апублікавала фота Юрыя Вярбіцкага з паведамленнем: «Замучылі. Загінуў як герой». Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць словы спачування пад фотаздымкам.

Раней спікер галоўнага ўпраўлення МУС у Кіеўскай вобласці Мікалай Жуковіч паведаміў, што цела мужчыны, знойдзенае раніцай 22 студзеня ў лесапаласе каля вёскі Гнедзін Барыспальскага раёну, цяпер у моргу. Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза для высвятлення прычын смерці.

Сёння СМІ паведамілі, што ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласці выяўленыя два трупы са слядамі катаванняў і абматанымі скотчам галовамі. Мясцовы ўчастковы пацвердзіў выяўленне толькі аднаго цела. Учора выкрадзены актывіст Майдана Ігар Луцэнка заявіў, што яго вывезлі менавіта ў Барыспальскі раён. Разам з ім быў выкрадзены яшчэ адзін актывіст - Юры Вярбіцкі. Яго лёс быў невядомы. Луцэнка пасля вызвалення дапусціў, што ў Вярбіцкага стан можа быць нашмат горшы, чым у яго - з ім абыходзіліся больш жорстка, таму што Юрый - жыхар Львова.

Актывісты зніклі ў ноч на 21 студзеня. Амаль суткі з імі не было сувязі. У апошні раз Ігар Луцэнка напісаў, што да яго ў раёне Кастрычніцкай бальніцы ў цэнтры сталіцы, куды ён прывёз Вярбіцкага, насустрач ідуць «чацвёра ў цывільным».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках