9 траўня 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Мэтанакіраваныя атакі на журналістаў непрымальныя

5
«Рэпарцёры без межаў»: Мэтанакіраваныя атакі на журналістаў непрымальныя

Праваабаронцы асудзілі гвалт супраць журналістаў у ходзе масавых пратэстаў ва Украіне.

«Мэтанакіраваныя напады на журналістаў непрымальныя і павінны быць цалкам і справядліва расследаваныя, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 22 студзеня. - Мы заклікаем усе бакі супакоіцца і праяўляць павагу да супрацоўнікаў СМІ».

У заяве падкрэсліваецца, што зробленая ўкраінскімі ўладамі спроба спыніць пратэсты шляхам прыняцця рэпрэсіўнага заканадаўства пацярпела няўдачу. «Неадкладная адмена гэтых нормаў, якія дэманструюць поўную пагарду да грамадзянскай супольнасці, важная не толькі для выжывання ўкраінскай дэмакратыі, але і для таго, каб разрадзіць бягучую сітуацыю», - адзначае арганізацыя.

Па інфармацыі «Рэпарцёраў без межаў», у Кіеве пацярпела больш за 30 журналістаў. Пры асвятленні пратэстаў на вуліцы Грушэўскага пострадал и белорусский журналистпострадал и белорусский журналист, фотакарэспандэнт агенцтва Reuters Васіль Фядосенка. Гумовая куля трапіла яму ў лоб паміж каскай і ачкамі. Зараз з журналістам усё ў парадку, ён працягвае працу.

Сутыкненні паміж мітынгоўцамі і падраздзяленнем спецназа «Беркут» працягваюцца ў Кіеве з 19 студзеня. Генпракуратура Украіны афіцыйна пацвердзіла факты смерці двух мітынгоўцаў ад агнястрэльных раненняў. Адзін з іх - беларус Міхаіл Жызнеўскі 1988 года нараджэння.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, колькасць загінулых складае ад трох да шасці. Увечары 22 студзеня стала вядома, што апазнаны знойдзены ў лесе ў Барыспальскім раёне труп мужчыны са слядамі катаванняў. Гэта актывіст Еўрамайдана Юрый Вярбіцкі, які быў выкрадзены з кіеўскай бальніцы суткамі раней.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках