17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку фанаты вышлі на абарону Еўрамайдану ад «цітушак»

7

50 футбольных фанатаў прыйшлі на мясцовы Еўрамайдан.

Сёння ў Данецку 50 маладзёнаў у масках і башлыках прыйшлі арганізаванай калонай на плошчу перад помнікам Тарасу Шаўчэнку ў цэнтры горада, дзе праходзіць Еўрамайдан.

Як мяркуецца, моладзь з'яўляецца футбольнымі фанатамі. Падыходзячы да помніка, яны спявалі гімн Украіны. Каля помніка знаходзілася 50 прыхільнікаў Еўрамайдану. Яны сустрэлі тых хлопцаў, што падышлі воплескамі і выкрыкі «Слава Украіне!», у адказ хлопцы выкрыквалі «Героям слава!», піша nr2.ru.

На пытанне журналістаў, якую арганізацыю прэзентуе моладзь, яны адказалі, што яны - моладзь горада Данецка, якая не згодная з тым, што «цітушкі» перашкаджаюць людзям выказваць сваё меркаванне на Еўрамайдане.

«Падыходзьце «цітушкі» мы вас чакаем», - сказаў адзін з хлапцоў, што падыходзілі.

Еўрамайданаўцы выказвалі падзяку хлопцам і разам спявалі гімн. Таксама ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчанне ўсіх загінулых падчас сутыкненняў у Кіеве.

Канфліктных сітуацый зафіксавана не было. «Цітушкі», якія рэгулярна прыходзілі і зрывалі правядзенне Еўрамайдану з 19 студзеня, сёння не з'явіліся.

Раней аб сваёй гатоўнасці абараняць кіеўскі Майдан заявілі групоўкі футбольных фанатаў сталічнага «Дынама», харкаўскага «Металіста», днепрапятроўскага «Дняпра» і адэскага «Чарнаморца».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках