7 траўня 2024, aўторак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя затрыманні ў Чаркасах

8
Масавыя затрыманні ў Чаркасах

У Чаркасах пасля штурму і захопу будынка адміністрацыі ў Сасноўскі райаддзел міліцыі даставілі 58 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні абласнога ўпраўлення МУС.

"У цяперашні час праводзіцца апытанне і ўстанаўленне ролі кожнага ў масавых беспарадках, - адзначылі ў МУС. - Міліцыя занепакоеная, што некаторыя асобы ажыццяўляюць шэраг правапарушэнняў, звязаных з масавымі беспарадкамі, пагромамі, знішчэннем маёмасці і захопам будынкаў. 23 студзеня грамадзяне - каля 300 чалавек - ігнаруючы патрабаванні праваахоўнікаў аб захаванні спакою і недапушчэнні масавых беспарадкаў, накіраваліся ў АГА, выламалі дзверы і зайшлі ў фае, пашкодзілі і падпалілі маёмасць. Маладыя людзі выкарыстоўвалі піратэхнічныя сродкі, камяні, жалезныя пруты".

Таксама ва ўпраўленні заклікалі грамадзян "не паддавацца на правакацыі".

Нагадаем, учора ўвечары мітынгоўцы аблажылі Чаркаскую АГА, пасля чаго пайшлі на штурм і захапілі памяшканне. Каля 23.00 супрацоўнікі міліцыі вызвалілі памяшканне Чаркаскага абласнога савета ад мітынгоўцаў. Некалькі дзесяткаў актывістаў былі затрыманыя.

Фота з архіва

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках