7 траўня 2024, aўторак, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У былога футбаліста менскага «Дынама» сагналі аўто за $250 тысяч

25
У былога футбаліста менскага «Дынама» сагналі аўто за $250 тысяч

Mercedes Benz G63 AMG коштам чвэрць мільёна даляраў знік каля дома Дзмітрыя Сычова ў цэнтры Масквы.

Як стала вядома LifeNews, бацька Дзмітрыя Сычова пакінуў аўтамабіль з «прыгожымі» нумарамі «555» на паркоўцы каля дома яго сына ў Сярэднім Цішынскім завулку яшчэ да Новага года. За аўтамабілем мужчына вярнуўся амаль праз месяц.

- Заяўнік Яўген Сычоў паведаміў, што прыпаркаваў машыну сына 28 снежня 2013 года у двары ў цэнтры Масквы. Пасля чаго ён і сын паляцелі за мяжу, - паведаміла парталу крыніца ў праваахоўных органах. - Па вяртанні ў Маскву Сычоў-старэйшы пазадарожнік на месцы не знайшоў.

Сам Яўген Сычоў паведаміў, што яго сын зараз знаходзіцца на зборах за мяжой.

- Нам застаецца толькі паспачуваць Дзіме, - растлумачыў Яўген Сычоў. - Ён увечары прылятае са збораў.

Сярэдні кошт Mercedes Benz G63 AMG у Расеі складае ў сярэднім 250 тыс. даляраў.

Нагадаем, у ліпені 2013 года Дзмітрый Сычоў перайшоў з менскага «Дынама» ў «Волгу» з Ніжняга Ноўгарада.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках