6 траўня 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На радзіме Курта Кабэйна заснавалі дзень у яго гонар

10
На радзіме Курта Кабэйна заснавалі дзень у яго гонар

У Абердзіне, штат Вашынгтон, заснаваны дзень музыкі Курта Кабэйна.

Свята будзе адзначацца ў дзень народзінаў Кабэйна 20 лютага.

У заяве мэрыі Абердзіна гаворыцца, што ў гэты дзень жыхары горада змогуць напоўніцца гонарам за тое, якую ролю ён адыграў у жыцці і творчасці Кабэйна. Якія менавіта мерапрыемствы пройдуць у гэты дзень, не паведамляецца, піша Lenta.ru.

Абердзін не ўпершыню аддае даніну Кабэйну, які нарадзіўся і вырас у гэтым горадзе непадалёк ад Сіэтла. У 2005 годзе на шыльдзе каля ўезду ў горад з'явіўся надпіс «Come As You Are» - па назве адной з найбольш вядомых песень гурта Nirvana.

Курт Кабэйн нарадзіўся ў Абердзіне 20 лютага 1967 года. У канцы 1980-х гадоў ён заснаваў грандж-гурт Nirvana, адзін з найбольш знакавых і папулярных калектываў 1990-х гадоў. Другі альбом гурта Nevermind з'яўляецца адной з найбольш прадаваных пласцінак у гісторыі, ён разышоўся накладам у больш за 30 мільёнаў асобнікаў. У красавіку 1994 года Кабэйн пакончыў з сабой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках