6 траўня 2024, панядзелак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ватыкане за некалькі гадзін да візіту Аланда прагрымеў выбух

4
У Ватыкане за некалькі гадзін да візіту Аланда прагрымеў выбух

Выбухам пашкоджаныя пяць машын.

Самаробнае выбуховае прыстасаванне спрацавала ў ноч на пятніцу ў гістарычным цэнтры Рыма каля будынка французскага фонду, звязанага з амбасадай Францыі ў Ватыкане, за некалькі гадзін да пачатку візіту прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Ватыкан, паведамляе інтэрнэт-партал італьянскай газеты La Repubblica.

Па дадзеных выдання, выбухам былі пашкоджаныя пяць аўтамашын, прыпаркаваных недалёка ад месца здарэння. Іншых падрабязнасцяў мясцовыя СМІ не паведамляюць, піша «Інтэрфакс».

Італьянскія следчыя разглядаюць розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку і тое, што выбух быў дэманстратыўным дзеяннем, накіраваным супраць візіту французскага прэзідэнта.

Аланд збіраецца сустрэцца з папам рымскім Францыскам з мэтай наладзіць адносіны паміж яго сацыялістычным урадам і каталіцкай царквой, якая не раз крытыкавала многія ініцыятывы французскага прэзідэнта. У першую чаргу, гаворка ідзе пра легалізацыю гей-шлюбаў і спрашчэнне працэдуры абортаў, адзначае Corriere della Sera.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках