6 траўня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркутавец», які здзекаваўся з голага пратэстанта, марыць захапіць свет

169

Відэа з голым пратэстантам выклаў «беркутавец» Дзмітрый Усатаў, які апынуўся прыхільнікам Сталіна.

Аказалася, што існаванне дзяржавы Украіна Усатаў, які атрымлівае заробак з бюджэту, называе непаразуменнем, піша argumentua.com.

А вось відэа, якое выклікае такое захапленне ў садыста.

Гэта тэкст, які гэты «баец» размясціў у «Вконтакте»:

«Украіна для Рускіх!

Мы не прапагандуем нацызм, фашызм, шавінізм - Мы проста выказваем сваё меркаванне!

Старонка створана супраць Украіны, як самастойнай дзяржавы.

1. Украіна ніколі не была самастойнай дзяржавай бо расшыфроўваецца, як край Расеі.

2. Украіна не можа мець нацыянальнай мовы т.ш. мова парасяціны, гэта мова не для людзей.

3. Улада на ўкраіне з’яўляецца не легітымнай зыходзячы з першых двух тэзісаў.

4. Украіна з'яўляецца часткай заходняй федэральнай акругі.

5. Украіна не з'яўляецца самастойнай дзяржавай т.ш. цалкам залежыць ад суседніх дзяржаў і вядзе паразітычную дзейнасць».

Таксама стала вядома, што маладога чалавека на Грушэўскага катавалі байцы спецпадраздзялення «Амега» з Новых Пятроўцаў.

Пра гэта паведаміў былы кіраўнік міліцыі Кіева Віталь Ярэма, піша uainfo.org.

«Даведаліся некалькі работнікаў, гэта падраздзяленне №3027 раскватараваны ў Новых Пятроўцах, падраздзяленне «Амега», выконвае функцыі па барацьбе з тэрарызмам, з арганізаванай злачыннасцю, відэа паказвае што гэта сапраўды яны», - заявіў Ярэма.

Напісаць каментар 169

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках