7 траўня 2024, aўторак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты ў лютым падаражэюць на 3-21%

26
Цыгарэты ў лютым падаражэюць на 3-21%

Максімальныя рознічныя кошты на асобныя віды цыгарэт у Беларусі з 1 лютага вырастуць на 3,1-21%.

Новыя кошты на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод тытунёвых вырабаў, што вырабляюцца ў Беларусі, падаражанне закране цыгарэты маркі Cooper, якія вырастуць у кошце на 21% да Br7 200 і Velvet - на 20% да Br10 200, паведамляе БелТА.

Што да тытунёвых вырабаў, імпартуемых у Беларусь, то даражэй стануць сигарты Dunhill Blue, Dunhill Gold, Dunhill Red, Dunhill White на 5,6% і будуць каштаваць Br19 000, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent iSWITCH - на 3,1% (Br16 500).

Акрамя таго, падаражанне закране цыгарэты Lucky Strike Click&Roll, якія павялічацца ў кошце на 3,4% да Br15 000, Aroma Rich Apple Superslim і Aroma Rich Rum&Cherry Superslim - на 5,6% да Br19 000.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на тытунёвыя вырабы. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі ў пачатку студзеня 2014 года, тады некаторыя з іх павялічыліся ў кошце больш чым у 2 разы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках