6 траўня 2024, панядзелак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска жыла 20 гадоў у Вільні без дакументаў

27
Беларуска жыла 20 гадоў у Вільні без дакументаў

Затрыманую за безбілетны праезд у Вільні чакаюць цяжкія разборы.

Пры сабе ў яе не было ніякага дакумента, які сведчыць асобу. Наперадзе ў яе будзе доўгі разгляд з літоўскай міграцыйнай службай.

Як паведамляе ru.delfi.lt, з мэтай высвятлення асобы жанчыны літоўскія міграцыйныя службы звярталіся ў амбасаду нашай краіны, якая пацвердзіла, што тая з'яўляецца грамадзянкай Беларусі.

У 2000 годзе супрацоўнікі Упраўлення міграцыі затрымалі яе ў першы раз і накіравалі ў цэнтр рэгістрацыі замежнікаў. Але на радзіму жанчыну не выслалі, паколькі тая была цяжарная. Пасля нараджэння дзіцяці дакументы так і не аформіла, але і з Літвы не з'язджала. За гэты час жанчына нарадзіла дваіх дзяцей ад розных грамадзян Літвы, пастаянна мяняла месца жыхарства.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках