6 траўня 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс еўра да расейскага рубля абнавіў гістарычны максімум

17
Курс еўра да расейскага рубля абнавіў гістарычны максімум

Курс еўра ў ходзе таргоў перавысіў гістарычны максімум у 47,25 рублёў.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Маскоўскай біржы, паведамляе РБК.

Па стане на 15:30 (мск) курс еўра разлікамі tomorrow складаў 47,30 руб./еўра, што на 60 кап. вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня. Мінімальныя здзелкі па еўра здзяйсняюцца на ўзроўні 46,707 руб./еўра, максімальныя - 47,367 руб./еўра.

Афіцыйны курс адзінай еўрапейскай валюты да расейскага рубля сёння вырас на 79,35 кап. (1,72%) і дасягнуў новага рэкорднага значэння. Устаноўлены Банкам Расеі з 25 студзеня афіцыйны курс складае 46,8985 руб./еўра.

Да сённяшняга дня гістарычным максімумам лічыўся паказчык 46,8392 руб./еўра, устаноўлены Банкам Расеі 5 лютага 2009 года.

Гандлёвая сесія на расейскім валютным рынку ММВБ пачалася 24 студзеня зніжэннем курсу нацыянальнай валюты РФ у адносінах да даляра, еўра і бівалютнага «кошыка» (0,55 дал і 0,45 еўра).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках