7 траўня 2024, aўторак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Арменіі прайшоў курс амаладжэння ў Карэі

38

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян падчас адпачынку наведаў паўднёва-карэйскую клініку Chaum, дзе прайшоў курс амаладжэння.

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла карэйскае выданне english.chosun.com, суправадзіўшы публікацыю фатаграфіяй прэзідэнта Арменіі ў асяроддзі медперсаналу і старшыні Саюза армян Расеі Ара Абраамяна.

Выданне адзначае, што на працягу тыднёвага курсу прэзідэнт у складзе групы прайшоў антыўзроставую тэрапію, у тым ліку тэрапію ствалавых клетак, праграму кантролю вагі і прайшоў курс масажу, піша «Інтэрфакс».

«Па словах персаналу клінікі, медпаслугі абышліся ў 200 мільёнаў вон ($1 - 1076 вон/каля $185 тыс.)», - піша выданне.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках