6 траўня 2024, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Простыя радасці

24
Простыя радасці

Радавацца жыццю - самае правільнае рашэнне, якое трэба прымаць некалькі разоў на дзень.

Жыццё складаецца з дробязяў. Гэтыя моманты адбываюцца кожны дзень і чакаюць нас за кожным вуглом. І, напэўна, уменне атрымліваць задавальненне ад гэтых простых дробязяў і дае адчуванне шчасця. Варта толькі спыніцца на секунду і агледзецца вакол.

AdMe.ru наўскідку ўспомніў 33 імгненні, якія трэба заўважаць і радавацца. Але на самой справе такіх момантаў - тысячы.

- Легчы спаць у ложак са свежымі прасцінамі.

- Чхнуць тры або больш раз запар.

- Балтаць нагамі ў вадзе.

- Адчуваць, што ў кніжцы, якая табе ўжо вельмі моцна падабаецца, засталося яшчэ шмат непрачытаных старонак.

- Паслізнуцца і не ўпасці.

- Адчуць пясок паміж пальцамі ног

- СМС-ка, якую ты чакаў.

- Прачнуцца пасля вельмі рэалістычнага кашмару і зразумець, што гэта быў толькі сон.

- Адкусіць піражок/булачку/эклер з таго боку, дзе начынне.

- Знайсці засмажаную да стану чыпса бульбіну ў порцыі смажанай бульбы.

- Зрываць ахоўны пласт з экрана новенькіх электронных гаджэтаў.

- Выставіць адну нагу з-пад коўдры - і адразу не горача.

- Знайсці заначку, пра якую ты ўжо забыўся.

- Пах часныку, хвіліну назад кінутага ў патэльню ў разагрэты аліўкавы алей.

- Неспадзявана дакладна ўвесці свой стары і даўно забыты пароль.

- Кранаць валасы пасля стрыжкі.

- Поўны халадзільнік смачнасцяў, якія засталіся пасля святаў.

- Калі коцік заскаквае на калені і адразу ж прымаецца мурчаць і камячыць лапкамі.

- Убачыць, як яшчэ ўчора лысая бяроза сёння выпусціла тысячы маленькіх лісточкаў.

- Здалёк трапіць дакладна ў смеццевае вядро.

- Першы раз пасля зімы надзець кеды.

- Прачнуцца рана ранкам, успомніць, што выходны, і паёрзаць у ложку, уладкоўваючыся зручней.

- Выпадкова дзе-небудзь сустрэць пах з дзяцінства.

- Зноў і зноў слухаць песню, якая табе нядаўна спадабалася.

- Пачуць па радыё песню, якую толькі што бубніў сабе пад нос.

- Адчуць ў лютым пах вясны, а ў траўні - пах лета.

- Перабраць скрынку са сваімі дзіцячымі цацкамі і рэчамі.

- Ляжаць ў ложку і слухаць, як дождж барабаніць па падваконніку.

- Здымаць з рукі, як другую скуру, пласт клею ПВА.

- Доўга-доўга шпацыраваць, а потым прыйсці дадому і сесці на канапу.

- Плакаць ад смеху.

- Засунуць руку ў слоік з сухім рысам.

- Перавярнуць падушку на халаднаваты бок.

- Заўважыць, як незнаёмцы, якія стаяць побач, смяюцца, слухаючы вашу размову з сябрамі.

Магчыма, палову нашага жыцця мы ўжо пражылі. Нам усім пара навучыцца атрымліваць задавальненне ад гэтых простых дробязяў, якія даюць адчуванне шчасця. Варта толькі спыніцца на секунду і агледзецца вакол.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках