7 траўня 2024, aўторак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч абяцае пайсці на саступкі

72
Януковіч абяцае пайсці на саступкі

Прэзідэнт Украіны запэўніў, што ў законы, прынятыя Вярхоўнай Радай 16 студзеня, будуць унесены змены.

«Нашы экспэрты адпрацуюць гэтыя пытанні і разам з апазіцыяй падрыхтуем кампрамісныя пастановы... Мы прагаласуем за змены да гэтых законах і здымем гэтыя пытанні» - сказаў ён на сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый у пятніцу.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што над зменамі ў законы працуюць экспэрты, піша gazeta.ua.

«…Мы супольна з апазіцыяй выходзім у парламент і галасуем», - растлумачыў Януковіч.

Прэзідэнт Украіны таксама заяўляе, што будзе прадаўжаць дыялог з лідарамі апазіцыі, каб спыніць гвалт у краіне.

«Я буду зараз праводзіць антыкрызісны штаб. Ужо ёсць сувязь, мы будзем працягваць дыялог з лідэрамі апазіцыі.... Я буду рабіць усё, каб спыніць гэты канфлікт, каб спыніць гвалт... Калі атрымаецца па-добраму, спынім па-добраму, калі не атрымаецца - будзем ужываць усе законныя метады», - сказаў Януковіч.

Акрамя таго, ён паабяцаў, што ўрад будзе перафарматаваны на пазачарговай сесіі парламента 28 студзеня.

«Мы на гэтай сесіі прымем пастанову. Прэзідэнт падпіша ўказ, і мы перафарматуем урад, каб знайсці аптымальны варыянт прафесійнага складу ўрада, які б працаваў на ўкраінскую дзяржаву» - сказаў Януковіч.

Пазачарговая сесія Вярхоўнай Рады пройдзе 28 студзеня.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках