7 траўня 2024, aўторак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСВП пацвердзіў: Платон Лебедзеў на волі

6
ФСВП пацвердзіў: Платон Лебедзеў на волі

Былы кіраўнік МФА «МЕНАТЕП» Платон Лебедзеў выйшаў на волю з Вельскай калоніі паводле пастановы Вярхоўнага суда РФ.

Пра гэта паведамілі ў прэс-бюро Федэральнай службы выканання пакаранняў.

«Платон Лебедзеў вызвалены ад адбыцця пакарання», - сказаў супрацоўнік прэс-бюро ў чацвер «Інтэрфаксу».

Паводле ягоных слоў, Лебедзеў пакінуў выпраўленчую ўстанову пасля таго, як у адміністрацыю паступіў арыгінал пастановы Вярхоўнага суда ў дачыненні да Лебедзева.

Прэзідыум Вярхоўнага суда РФ у чацвер знізіў Лебедзеву тэрмін пакарання і пастанавіў вызваліць яго з калоніі. Пасля гэтага неабходныя для вызвалення Лебедзева дакументы былі перададзеныя ў Федэральную службу выканання пакаранняў.

Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева ў 2005 годзе асудзілі на дзевяць гадоў калоніі за махлярства і ўхіленне ад выплаты падаткаў. У 2010 годзе паводле другой справе «ЮКАСа» абодвух фігурантаў прысудзілі да 14 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж нафты ў кампаніі. Міхаіл Хадаркоўскі быў памілаваны прэзідэнтам Раеі Уладзімірам Пуціным у снежні 2013 года і цяпер знаходзіцца ў Швайцарыі.

Фота: EPA

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках