7 траўня 2024, aўторак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве застрэлілі міліцыянта

158
У Кіеве застрэлілі міліцыянта

Цела міліцыянта з агнястрэльным раненнем галавы знайшлі ў Галасееўскім раёне Кіева 24 студзеня ўвечары.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, забітага міліцыянта знайшлі ахоўнікі, якія працуюць на будаўніцтве непадалёк ад месца здзяйснення злачынства.

Мужчыны пачулі стрэлы і пабеглі ў той бок, адкуль яны гучалі. Прыбегшы на месца, адразу выклікалі міліцыю.

Сведкі бачылі, як двое невядомых беглі з месца здарэння.

Ужо ўстаноўлена, што пацярпелы - 27 гадовы старшы сяржант аддзела дзяржаўнай службы аховы Галасееўскага райупраўлення міліцыі.

Міліцыянт ішоў са службы дадому без зброі. Пражываў праваахоўнік непадалёку ў інтэрнаце «Беркута».

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках