7 траўня 2024, aўторак, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская настаўніца: Агідна адчуваць сябе быдлам

61
Украінская настаўніца: Агідна адчуваць сябе быдлам

Настаўнікаў прымусова адпраўляюць на мітынгі за Віктара Януковіча.

Настаўніца малодшых класаў адной з Горлаўскіх школ Аліна Пячонкіна распавяла сайту Gorlovka.ua, што на суботні мітынг у падтрымку прэзідэнта Украіна Віктара Януковіча, які адбудзецца сёння а 12.00 на плошчы перад гарсаветам, бюджэтнікаў зганяюць сілай пад пагрозай звальнення.

«Я - настаўніца, таму кажу, што адбываецца на самай справе ў мяне на працы. І настаўнікі праўда не жадаюць туды ісці, яны не падтрымліваюць Еўрамайдан, але і прэзідэнта не паважаюць. І наогул агідна адчуваць сябе быдлам, якое прымусова гоняць на мітынг», - адзначыла Аліна.

Яна адкрыта заяўляе аб прымусовым фармаце мітынгу, бо «гэта самае меншае, што я магу сёння зрабіць як свядомая грамадзянка сваёй краіны» і «каб жыхары Горлаўкі не думалі, што мы сапраўды падтрымліваем гэты бандыцкі рэжым».

Нагадаем, у святле апошніх падзей у сталіцы Украіны - горадзе Кіеве, Данецкая абласная арганізацыя Партыі рэгіёнаў ініцыявала правядзенне ў гарадах і раёнах вобласці акцыі ў падтрымку прэзідэнта Украіны «Данбас за закон і парадак!».

Горлаўская гарадская арганізацыя Партыі рэгіёнаў запрасіла ўсіх горлаўцаў прыйсці і падтрымаць яе 25 студзеня, а 12.00, на плошчы Леніна.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках