7 траўня 2024, aўторак, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адновіць выпрабаванні балістычных ракет «Булава»

34
Расея адновіць выпрабаванні балістычных ракет «Булава»

Міністэрства абароны РФ плануе ў траўні-чэрвені аднавіць выпрабаванні міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) «Булава».

Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў галоўным штабе ВМФ.

На гэты момант абароннае ведамства мае на ўзбраенні 27 ракет тыпу «Булава», з якіх 5 будуць вернутыя на Воткінскі завод для аснашчэння тэлеметрычнай апаратурай, якая дазволіць атрымліваць звесткі аб палётах. Выпрабаванні будуць праведзеныя ў Белым і Баранцавым морах.

Нагадаем, што 6 верасня 2013 года падчас выпрабаванняў атамнага падводнага крэйсера «Аляксандр Неўскі» адбыўся няўдалы пуск МБР «Булава» - ракета выйшла з пускавога кантэйнера, аднак на другой хвіліне палёту адбыўся збой у працы бартавой сістэмы. Пасля гэтага выпрабавання ракетаносцаў «Аляксандр Неўскі» і «Уладзімір Манамах» паводле загаду міністра абароны Сяргея Шайгу былі прыпыненыя.

Вайскоўцы адзначаюць, што прычынай вераснёўскага няўдалага пуску «Булавы» стаў вытворчы брак. Да такой высновы яшчэ восенню 2013 года прыйшла спецыяльная дзяржкамісія пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ВМФ адмірала Віктара Чыркова.

Усяго з 2004 года было выраблена 46 ракет тыпу «Булава», з якіх 19 былі запушчаныя. З сямі запускаў ракет 7 скончыліся няўдала.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках