6 траўня 2024, панядзелак, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднаразовыя стадыёны пуцінскай Алімпіяды (Відэа)

53

Расейскія ўлады з вялікай неахвотай абмяркоўваюць, што будзе з алімпійскімі аб'ектамі пасля лютага 2014 года.

Бо ў субтрапічным Сочы ніхто не гуляе ў хакей, не бегае на каньках і не займаецца фігурным катаннем. Колькасць пасадачных месцаў на алімпійскіх аб'ектах - больш за 160 тысяч, а насельніцтва Сочы менш за паўмільёна чалавек. Адзіны раней пабудаваны ў гэтым горадзе буйны футбольны стадыён на 10 тысяч гледачоў быў запоўнены ўсяго адзін раз - падчас адкрыцця. Відавочна, што стадыёны, за выключэннем дзён Алімпіяды, будуць пуставаць, паведамляе партыя РПР-ПАРНАС.

Пасля Алімпіяды на рынак Сочы будзе выстаўлена больш за 1 млн кв. м жылой і камерцыйнай нерухомасці пры попыце, блізкім да нуля. Дэфолт інвестараў і перадача алімпійскіх аб'ектаў дзяржаве - найгоршы сцэнар: ніякай інфраструктурнай спадчыны ад Алімпіяды не застанецца.

Толькі адны выдаткі на электрычнае і цеплавое забеспячэнне алімпійскіх аб'ектаў складуць 10 мільярдаў рублёў у год, што роўна гадавому бюджэту ўсяго горада Сочы!

Хутчэй за ўсё, алімпійскія арэны павольна, але дакладна будуць прыходзіць у непрыдатнасць. Як гэта ўжо было не раз з тымі алімпійскімі аб'ектамі, неабходнасць будаўніцтва якіх не была належным чынам даведзеная на папярэдніх Алімпіядах.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках