6 траўня 2024, панядзелак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэйсан Чымера: Міхаіл Грабоўскі - адзін з лепшых у «Вашынгтоне»

2
Джэйсан Чымера: Міхаіл Грабоўскі - адзін з лепшых у «Вашынгтоне»

Джэйсан Чымера, партнёр Міхаіла Грабоўскага па «Вашынгтону», у каментары пасля гульні з «Нью-Джэрсі» адзначыў уклад нашага суайчынніка ў дзеянні каманды.

- Відавочна, што Грабо мае для каманды вялікае значэнне на працягу ўсяго сезону. Я не ведаю, што здарылася ў эпізодзе з траўмай. З боку здавалася, што Сальвадор проста смешна прызямліўся на яго. Спадзяюся, з Грабо будзе ўсё ў парадку і заўтра ён зноў выйдзе на пляцоўку (у гульні з «Манрэалем», пачатак паядынку 28 студзеня, у 4:00 паводле менскага часу). Міхаіл з'яўляецца важным складнікам нашай каманды, ён адзін з нашых лепшых гульцоў на працягу ўсяго года, - прыводзіць словы гульца «Washington Post».

Галоўны трэнер «Вашынгтона» Адам Оўтс таксама выказаў надзею на хуткае вяртанне беларуса Міхаіла Грабоўскага ў строй.

- Нам давядзецца пачакаць да раніцы. Паглядзім, застаецца надзея што траўма Міхаіла Грабоўскага не занадта сур'ёзная. Верым, што ўжо сёння ўвечары беларус выйдзе на лёд у гасцявым матчы з «Манрэалем». Трэба разумець, што такія траўмы - гэта проста частка працы хакеістаў, - цытуе настаўніка pressball.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках