7 траўня 2024, aўторак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў завадскі інтэрнат

6

Раніцай у суботу падчас пажару ў інтэрнаце па вуліцы Бялінскага супрацоўнікі МНС выратавалі 11 чалавек, 20 чалавек эвакуявалі.

«25 студзеня ў 06.21 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад вахцёра паступіла паведамленне аб пажары ў пакоі на чацвёртым паверсе пяціпавярховага будынка інтэрната УП «Менскі электрамеханічны завод» па вуліцы Бялінскага, 19», - паведамляе Менскае гарадское ўпраўленне МНС Беларусі.

«Па прыбыцці на месца здарэння падчас разведкі было ўстаноўлена, што адбылося загаранне маёмасці на плошчы 12 кв.м у пакоі. Наймальніца, 1977 года нараджэння, пражывае адна. Яна пакінула ахоплены полымем пакой да прыбыцця падраздзяленняў МНС», - удакладнілі ратавальнікі.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць, закураны калідор чацвёртага паверха. Работнікамі МНС з іншых пакояў выратавана 11 чалавек, эвакуявана 20 чалавек, з іх 5 дзяцей. Пацярпелых няма.

«Пажар лакалізаваны а 06.42, ліквідаваны а 06.50. Меркаваная прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраабагравальніка», - удакладнілі ў сталічным упраўленні МНС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках