6 траўня 2024, панядзелак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amazon.com прыпыніў пастаўкі ў Расею

14
Amazon.com прыпыніў пастаўкі ў Расею

Замежныя інтэрнэт-крамы пачалі адмаўляцца ад пастаўкі тавараў у Расею.

У суботу пра гэта заявілі на сваіх сайтах буйныя онлайл-рытэйлеры, якія спецыялізуюцца на продажы адзення: Net-a-porter.com, Theoutnet.com, а таксама Shopbop.com і Easdane, якія належаць найбуйнейшаму онлайн-рытэйлеру Amazon.com.

«У сувязі з новымі мытнымі правіламі афармлення пасылак з замежных інтэрнэт-крам мы вымушаныя часова спыніць дастаўку ў Расею. Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб выправіць сітуацыю», - гаворыцца на Net-a-porter.com і Theoutnet.com.

«Нядаўна Shopbop стала вядома, што нашы транспартныя кампаніі ў гэты час не могуць перавозіць пасылкі ў Расею. Высокая якасць абслугоўвання кліентаў была і застаецца нашым галоўным прыярытэтам. Яшчэ рана казаць пра тэрміны, але мы працуем у цесным узаемадзеянні з нашымі партнёрамі ў грузаперавозках для хуткага пошуку магчымых альтэрнатыўных варыянтаў», - цытуе заяву Shopbop.com і Eastdane.com агенцтва ІТАР-ТАСС.

Адмова інтэрнэт-крам дастаўляць тавары ў Расею выкліканая нежаданнем шэрагу перавозчыкаў працаваць з фізічнымі асобамі. У прыватнасці, DHL заявіў, што цалкам спыняе ўвоз грузаў з-за мяжы з 27 студзеня 2014 года, бо са студзеня 2014 «спіс дакументаў для дэкларавання экспрэс-грузаў у адрас фізічных асоб павялічыўся і папоўніўся новымі патрабаваннямі».

У лісце Асацыяцыі экспрэс-перавозчыкаў гаворыцца, што найбуйнейшыя аператары экспрэс-дастаўкі DHL, DPD, «Поні Экспрэс», СПСР, TNT, FedEx, UPS спынілі дастаўку ў Расею экспрэс-грузаў, якія змяшчаюць тавары для асабістага карыстання ў сувязі з ускладненнем парадку афармлення такіх тавараў.

З 4 студзеня ўступіў у дзеянне новы пералік дакументаў, патрэбных для дэкларавання на мытні пасылак з інтэрнэт-крам. У гэты пералік у прыватнасці ўвайшлі арыгінал выпіскі з банкаўскага рахунку, копія банкаўскай карты, а таксама тлумачальныя на выпадак, калі адрас дастаўкі тавару атрымальніку не супадае з адрасам ягонай рэгістрацыі, або калі аплата праводзілася з чужой банкаўскай карты.

24 студзеня ў Мінфіне РФ адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Мінэканомразвіцця РФ, Мінкамсувязі РФ, ФМС РФ, ФГУП «Пошта Расеі» і DHL-Express. На ёй было пастаноўлена аб правядзенні 28 студзеня пашыранай нарады з прадстаўнікамі экспрэс-перавозчыкаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках