7 траўня 2024, aўторак, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці адменяць заняткі ў школах праз маразы?

20
Ці адменяць заняткі ў школах праз маразы?

У сувязі з моцнымі маразамі пастанова аб спыненні заняткаў прымаецца мясцовымі органамі ўлады.

Як піша «АіФ у Беларусі», згодна з дзеючымі Санітарнымі нормамі і правіламі «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», школьныя ўрокі адмяняюцца ў наступным выпадку:

«Пры неспрыяльных умовах надвор'я (ураган, а 7.00 раніцы тэмпература атмасфернага паветра - 25 градусаў і ніжэй пры хуткасці руху паветра больш за 2 м/сек) мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі можа прымацца пастанова аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу для вучняў I - IV класаў, а таксама іншых класаў».

Дашкольным установам у моцныя маразы рэкамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры. Заняткі па фізкультуры ў школьнікаў у такое халоднае надвор'е таксама праводзяцца толькі ў спартзалах, патлумачыла БелТА прэс-сакратарка Мінадукацыі Юлія Ваніна.

Тэмпература ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на невялікія памеры краіны, можа часам адрознівацца на 5-10 градусаў. У рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняць не стануць.

Напачатку наступнага тыдня істотных змен у сінаптычнай сітуацыі не прадбачыцца. Халоднае надвор'е захаваецца. Уначы чакаецца -17...23 градусы, па паўночным усходзе месцамі ад - 24...27 градусаў марозу, у дзённыя гадзіны будзе -11...16 градусаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках