6 траўня 2024, панядзелак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шпіталі памёр актывіст, паранены на Грушэўскага

16
У шпіталі памёр актывіст, паранены на Грушэўскага

Урачы змагаліся за жыццё мужчыны некалькі дзён.

У кіеўскай бальніцы памёр Раман Сенік, які быў цяжка паранены 22 студзеня на вул. Грушэўскага.

Пра гэта распавяла старшыня Львоўскай абласной арганізацыі ВА «Свабода», народная дэпутатка Украіны Ірына Сех, паведамляе прэс-служба Львоўскай абласной арганізацыі ВА «Свабода»

«Некалькі дзён лекары змагаліся за ягонае жыццё, але раны былі занадта цяжкімі. У яго было цяжкае раненне ў лёгкія, перанёс некалькі аперацый, прыйшлося ампутаваць руку», - адзначыла народная дэпутатка.

Раману Сеніку было 45 гадоў. Ён родам з Явораўшчыны, апошнія гады жыў у г. Турцы. Яго пахаваюць на Явораўшчыне.

Нагадаем, на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве з 19 студзеня працягваюцца закалоты паміж актывістамі Майдана і байцамі спецпадраздзялення МУС «Беркут». Сотні людзей параненыя, ёсць забітыя, у тым ліку грамадзянін Беларусі.

Афіцыйна пацверджана гібель двух пратэстуючых, паводле інфармацыі актывістаў Еўрамайдана - загінулых шэсць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках