7 траўня 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Месяцы заўважылі «карабель прышэльцаў»

27

Віртуальныя археолагі зрабілі чарговае адкрыццё. На гэты раз на Месяцы.

Разгледзелі на ёй ці то нейкі будынак, ці то велізарны касмічны карабель. Знаходка - на рахунку даследчыка, які хаваецца пад нікам WowForReeelIs. Ён выявіў аб'ект з дапамогай сэрвісу Google Moon, піша «Комсомольская правда».

Объект не похож на природный
Фото: Google Moon

Google Moon працуе так жа, як і Google Earth. Быў запушчаны ў 2009 годзе да саракагоддзя першай высадкі амерыканцаў на Месяц. Дазваляе разглядаць участкі паверхні нашага натуральнага спадарожніка ў вельмі добрым ракурсе дзякуючы здымкам, зробленым у розны час рознымі апаратамі, якія набліжаліся да Месяца або знаходзіліся на ягонай арбіце.

Аб'ект размешчаны ў месцы з каардынатамі 22042'38.46 N and 142034'44.52 E. Выглядае вялікай літарай «V», на якой можна налічыць сем нейкіх колаў. Яны святлей, чым сама літара, падобныя на ілюмінатары або вокны. І быццам бы свецяцца.

Аб'ект - буйны. Раскінуўся на некалькі сотняў метраў. І магчыма, часткова занесены пылам.

НАСА ніяк не каментуе знаходку. Археолагі ж нагадваюць, што на Месяцы ўжо знойдзена шмат чаго незразумелага. З нядаўніх адкрыццяў, да прыкладу, «база іншапланецян», выяўленая ў кратары Кабеўс на Паўднёвым полюсе нашага натуральнага спадарожніка. Яе заўважылі на фота, якое ляжала пад рукой супрацоўніка НАСА, занятага ў праекце бамбардзіроўкі Месяца. Яе бамбілі ў 2009 годзе.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках