6 траўня 2024, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч гатовы ўвесці надзвычайнае становішча

89
Януковіч гатовы ўвесці надзвычайнае становішча

У адміністрацыі прэзідэнта Віктара Януковіча падрыхтаваная пастанова аб увядзенні надзвычайнага становішча і «зачысткі» Майдана.

Пра гэта гаворыцца ў заяве штаба нацыянальнага супраціву, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчына».

«Штаб Нацыянальнага супраціву валодае дакладнай інфармацыяй аб тым, што цяпер у адміністрацыі прэзідэнта Украіны падрыхтаваная пастанова аб увядзенні надзвычайнага становішча і «зачысткі» Майдану», - гаворыцца ў заяве.

«Подпіс Віктара Януковіча пад указам аб увядзенні надзвычайнага становішча - гэта подпіс пад указам аб расстрэле сотні людзей, пачатак вайны ўлады супраць уласнага народа. Звяртаемся да Віктара Януковіча - увядзенне надзвычайнага становішча гэта смерць і гібель тысячы людзей, гэта раскол краіны і знішчэнне Украіны як незалежнай, суверэннай дзяржавы», - заявілі аўтары звароту.

«Мы сёння толькі разам можам спыніць гэты сцэнар. Раўнавага, вытрымка і адказнасць перад нашымі дзецьмі і будучым нашай дзяржавы - гэта тыя агульныя падыходы, якія дазволяць нам выйсці з гэтага маштабнага грамадскага крызісу мірным шляхам», - дадаюць у Штабе Нацыянальнага супраціву.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках