6 траўня 2024, панядзелак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Лі выйграла Australian Open

12
На Лі выйграла Australian Open

Кітайская тэнісістка дыхае ў спіну беларусцы Вікторыі Азаранцы ў рэйтынгу WTA.

Чацвёртая ракетка свету На Лі стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У фінальным паядынку 31-гадовая кітаянка нанесла паразу 24-гадовай славацкай тэнісістцы Дамініцы Цыбулкавай, якая займае 24-ы радок у рэйтынгу WTA - 7/6(3), 6/0, піша партал gotennis.ru.

На Лі на тай-брэйку выйграла першы сэт, а ў другой партыі ўпэўнена дамаглася выніковай перамогі. На рахунку На Лі 2 эйсы і 34 «віннеры», а таксама 3 падвойныя і 30 невыпадковых памылак. У сваю чаргу, Дамініка зарабіла 11 актыўна выйграных ачкоў, здзейсніўшы пры гэтым 7 падвойных і 28 невыпадковых памылак. Матч працягваўся 01:00 37 хвілін. Цяпер кітайская спартоўка вядзе ў вочным супрацьстаянні з лікам 5:0.

Такім чынам, Лі выйграла другі турнір «Вялікага шлема» ў кар'еры, заваяваўшы таксама другі тытул у 2014 годзе. Кітаянка атрымае $2,308 млн прызавых і 2.000 ачкоў у залік рэйтынгу WTА.

З панядзелка кітаянка перамесціцца на трэці радок у сусветным рэйтынгу. Пры гэтым яе адставанне ад беларускі Вікторыі Азаранкі складзе ўсяго 11 ачкоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках