6 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь забараніла імпарт свініны з Літвы

10
Беларусь забараніла імпарт свініны з Літвы

Часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь і транзіт праз яе тэрыторыю свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі з Літвы ўведзеныя з 25 студзеня.

«У сувязі з ачагом афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі з 25 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і транзіт праз яе тэрыторыі з Літоўскай Рэспублікі шэрагу найменняў прадукцыі жывёлагадоўлі», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у суботу першы намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Менсельгасхарча Беларусі, галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар краіны Юрый Піваварчык.

Часовыя абмежаванні тычацца жывых свіней, спермы кныроў, мяса свініны, у тым ліку з дзікоў, і прадуктаў яго перапрацоўкі, скуры, рагоў і капыт, кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад адчувальных відаў жывёл.

Юрый Піваварчык удакладніў, што абмежаванні закранулі таксама кармы і кармавыя дабаўкі для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавыя дабаўкі для катоў і сабак, а таксама гатовыя кармы для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленыя з сыравіны ў Літоўскай Рэспубліцы.

«Згаданыя вышэй кармы і кармавыя дабаўкі, якія вырабленыя да 25 студзеня і перапраўляюцца транзітам праз парты Літвы, паступаюць на тэрыторыю Беларусі ў звычайным рэжыме, - праінфармаваў Піваварчык. - Часовая забарона тычыцца таксама быўшага ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і разбору туш свіней».

Адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Літвы ўсіх згаданых вышэй тавараў.

«На тэрыторыі Беларусі плануецца прыняць дадатковыя меры кантролю ў забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх формаў уласнасці», - адзначыў прадстаўнік дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.

Дзяржаўная ветэрынарная служба Беларусі мае намер у бліжэйшы час правесці кансультацыі з калегамі Мытнага саюзу ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Харчовай ветэрынарнай службы Літоўскай Рэспублікі ад 24 студзеня 2014 года, размешчанай у СМІ, вірус афрыканскай чумы свіней у Літве знойдзены ў арганізме даследаваных мёртвых кабаноў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках